Лісіца І Гусак

  1. Казка Лісіца І Гусак
  2. Беларуская Народная Казка Лісіца І Гусак

Лісіца-хітрыца Казка Аўтар: Крыніца: Жыў дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было, толькі адна курачка Чубатка. Жылі яны, жылі, дажыліся — няма чаго варыць. Вось дзед і кажа бабе: — Баба, а баба, звары хіба Чубатку, ці што? Баба замахала рукамі: — Што ты, дзед, надумаўся! Лепш мы галодныя будзем, а Чубаткі я не дам варыць.

Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зерне і прынесла бабе. Дзед кажа: — Вось і добра. Звары ты, баба, хоць гэтую бобінку. Паглядзела старая на бобінку: — Дзеду мой, дзеду, што за наедак з аднае бобінкі? Я для яе і гаршка не падбяру. Давай лепш пасадзім яе.

Як вырасце, тады спячом цэлы бабовы пірог. — Дзе ж мы яе пасадзім? — пытаецца дзед. — На полі яе варона выдзеўбе — Дык на двары. — На двары яе курыца выграбе Тады давай пасадзім хіба ў хаце пад палацямі. — Добра, — згадзіўся дзед і пасадзіў бобінку ў хаце пад палацямі. Узышла бобінка ды давай расці.

Гусак і гусочка Італійські.На фото з ліва двоє середніх. Луцк, Волынская. Казка “Лісіца і Гусак”) 6. Якому герою належаць наступныя словы: “Ідзі, Іван-бядняк.

Виталина Гусак - биография - российские актрисы - Кино-Театр.РУ. Заявление на квалификационную категорию учителя начальных классов. Виталина Гусак фотографии. Лісіца і дрозд Лісіца-хітрыца Ох і залатая табакерка.

Расла, расла, уперлася ў палаці. — Што, баба, рабіць будзем? — пытаецца дзед. — Трэба палаці разбіраць. Дзед разабраў палаці, а бобінка як расці ды расці — дарасла да столі. — Што, баба, рабіць будзем? — зноў пытаецца дзед. — Трэба столь разбіраць. Дзед і столь разабраў, а бобінка як расці ды расці — дарасла да страхі.

Дзед і страху разабраў. Выглянула бобінка на свет і давай расці яшчэ весялей. Дарасла аж да неба. Узяў тады дзед торбу, палез па сцяблу на неба, абабраў спелыя струкі і вярнуўся назад. Зарадавалася баба — цэлую торбу бабовых струкоў прынёс дзед!

Казка Лісіца І Гусак

— Ну, цяпер-то мы ўжо наядзімся пірага! Палузала баба струкі, высушыла боб на печы, змалола і рашчыніла ў дзяжы цеста на пірог. Цеста як расці ды расці — з дзяжы вон лезе. Палажыла яго баба на лапату, загладзіла пірагом, размалявала рознымі ўзорамі, каб прыгожы быў, ды ў печ.

А пірог як расці ды расці — з печы на прыпечак лезе. Адсланіла баба засланку, а ён — скок на хату, з хаты за парог — і ўцёк Кінуліся дзед з бабай даганяць пірог. Так і не дагналі. Прыкаціўся пірог у лес. А тут насустрач яму рыжая лісіца-хітрыца. Схапіла яна пірог, выела мякіш, усярэдзіну шышак насыпала ды пабегла з пірагом да пастушкоў. Знайшла пастушкоў у полі і кажа: — Пастушкі, пастушкі, дайце мне бычка-трацячка, а я вам дам за гэта пірог.

Бачаць пастушкі — добры пірог у лісіцы, жоўценькая скарынка аж блішчыць, так і хочацца яго паспытаць. Згадзіліся яны на мену і аддалі лісіцы бычка-трацячка. — Толькі ж, глядзіце, не ешце пірага, пакуль я не заеду за горку, — кажа лісіца.

Инструкция.,Газовая.,Плита.,Брест.,03., Инструкция газовая плита брест 03. Gefest (Брест) 3200-03- газовая плита с грилем, электророзжигом конфорок и духовки и подсветкой. Газовая плита с электродуховкой.

Села яна на бычка верхам і паехала. Як толькі схавалася за горкаю, пастушкі і кажуць: «Сядзем на пясочку, з'ядзім па кусочку!» Разламалі пірог, а там — адны шышкі яловыя Падманула іх хітрая лісіца! Едзе лісіца на бычку, бачыць — на дарозе пустая павозка стаіць, а недалёка чалавек арэ. Падкралася яна цішком да павозкі, запрэгла ў яе бычка-трацячка, села на мяккай саломе і едзе сабе далей, пугай бычка паганяе. Прыехала ў лес.

Насустрач ёй воўк ідзе. Збегаўся, змарыўся, ледзьве ногі валачэ. — Куды, кума, едзеш? — пытаецца. — За трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства.

— Там, кажуць, курэй і каршуны не дзяруць — А бараны ў тым царстве ёсцека? — аблізнуўся воўк. — Ды імі там хоць гаць гаці! — А лісічка, а сястрычка, вазьмі і мяне з сабою. Падвязі хоць мой хвост. — Што адзін хвост везці, садзіся ўвесь ты.

Сустракаюць мядзведзя. — Куды, кумы, едзеце? — За трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства — Чаго? — Там, кажуць, курэй і каршуны не дзяруць, — адказвае лісіца. — Там, кажуць, бараноў хоць гаць гаці, — падтаквае ёй воўк. — А мёду там многа?

— Ды там, кажуць, мядовыя рэкі цякуць! Мядзведзь зарадаваўся: — То вазьміце і мяне. Хоць адну лапу падвязіце.

Тесты с ответами по мсфо. — Што адну лапу везці, садзіся ўвесь ты. Уселіся ўтраіх, едуць далей. Аж раптам зламалася аглобля. Лісіца кажа мядзведзю: — Схадзі, кум, прынясі аглоблю. Пайшоў мядзведзь у гушчар, знайшоў вывернутую елку і прывалок да воза. Убачыла лісіца, крыку нарабіла: — Ах ты, мядзведзішча, ах ты, дурнішча, ці ж гэта лясіна для аглоблі! І да ваўка: — Схадзі, куме, прынясі тонкую аглоблю.

Пайшоў воўк і прынёс крывы яловы сук. Лісіца і на яго накрычала, плюнула ды пайшла сама па аглоблю. Тым часам мядзведзь з ваўком з'елі бычка-трацячка, шкуру саломай напхалі, на ногі паставілі ды пайшлі сабе пасміхаючыся.

Гусак

Вярнулася лісіца, бачыць — ні ваўка, ні мядзведзя, толькі бычок стаіць. Прыладзіла яна аглоблю, села ў павозку, махнула пугаю на бычка, а той — брык! — і паваліўся. Паглядзела лісіца на бычка і аб усім здагадалася. — Пачакайце ж вы ў мяне!

Я вам гэтага не дарую! — пагразіла яна ваўку і мядзведзю ды пайшла сваёю дарогаю. Шмат часу ішла ці мала, а ў дарозе ўжо і восень яе застала. Сустракае ваўка, таго, што з'еў бычка. — Добры дзень, кум! — Дрэнна, — кажа воўк. — Нешта азяб на дажджы, аж увесь калачуся.

Зуб на зуб не трапляе. — То трэба новы кажух пашыць, — раіць лісіца. — Праўду, кумка, кажаш, — згадзіўся воўк. Пабег ён на выган, схапіў авечку і прывалок у лес.

— Хопіць на кажух? — пытаецца ў лісіцы. — Мала, — кажа лісіца. Прынёс воўк яшчэ адну авечку.

— Цяпер хопіць? — Не, яшчэ адну трэба. Воўк і трэцюю прывалок. — Ну, а цяпер, — кажа лісіца, — трэба краўца шукаць. — Дзе ж мне яго шукаць, кумка? — Я ведаю добрага краўца. Хадзем да яго.

Беларуская народная казка лісіца і гусак

Прывяла лісіца ваўка на луг. Там, у кустах, на прывязі жарабец пасвіўся. — Вунь ён, кравец! Воўк зарагатаў: — Гэта не кравец, а жарабец! Не, кумка, як сабе хочаш, а розуму ў цябе мала. Лісіца пакрыўдзілася: — Ты пра мой розум не вельмі языком мялі.

Я была разумнай і буду, а ты быў дурань, дурнем і застанешся. Тут ужо і воўк пакрыўдзіўся, аж узлаваўся: — Паглядзім яшчэ, хто з нас разумнейшы! — Не хваліся загадзя, — кажа лісіца, — лепш паглядзіш, як зараз з цябе шкуру знімуць. — Хто зніме? — ляснуў зубамі воўк. — Гаспадар гэтага каня. — Не можа быць! — не верыць воўк.

На чым жарабец навязаны? — пытаецца лісіца. — На вяроўцы. Лісіца засмяялася: — Вось і відаць, што дурань! — Чаму? — падскочыў воўк. — Жарабец на калу навязаны. — Не можа быць! — залыпаў воўк вачыма.

— Хадзем пакажу. Прывяла лісіца яго да калка, за які быў прывязаны канец вяроўкі, зняла вяроўку, зрабіла пятлю і закінула ваўку на шыю. Воўк і азірнуцца не паспеў, як у пятлі апынуўся. Тады лісіца падбегла да жарабца, замахала хвастом.

Беларуская Народная Казка Лісіца І Гусак

Той спужаўся ды як драпануў дахаты, толькі падковы заблішчалі. Так і прыцягнуў у пятлі ваўка да свайго гаспадара.

Ну а там з яго і шкуру знялі. Вярнулася лісіца ў лес, закапала авечак у мох на запас, адны толькі мазгі на абед пакінула. Села пад елкаю і есць. Ідзе мядзведзь — той, што бычка з'еў.

— Што гэта ты, кума, жуеш? — пытаецца. Сляпы ты, ці што? — А дзе ж ты іх дастала?

І ты можаш дастаць, калі хочаш. — Вельмі проста: разганіся ды стукніся галавою аб дуб — мазгі і выскачаць.

— Дзякую ж табе, кума, за добрую параду. Так я і зраблю. А то есці даўно хочацца. Знайшоў ён самы тоўсты дуб, разагнаўся з усяе сілы ды і грымнуўся ў яго лбом. Тут яму і канец.